Дзяўчынка з Тайваню
Да нас у госьці прыехала Мінг Чэнг, кітаянка з Тайваню (тайванька? тайванка?), якая ў асьпірантуры вывучае нямецкую філязофію ў Франкфурце-на-Майне, дзе мы калісь і пазнаёміліся. Цікава зь ёй размаўляць: часам ёсьць адчуваньне ідэальнага ўзаемаразуменьня на ўсіх узроўнях, а часам зьяўляецца адчуваньне, што яна зь іншай плянэты і ёй ніколі не зразумець нашу эўрапейскую цывілізацыю (а нам — іхную). Але прынамсі, у пляне беларускай незалежнасьці як грамадзянка Тайваню яна мяне, здаецца, зразумела выдатна…
Яны цяпер з жонкай гатуюць нейкую тайваньскую страву. На стале ляжыць кніжка, якая называецца 布拉格 (Пу-Ла-Ґе).
ЗЫ. Бессэнсоўная нумэралёґія: на фотаблоґу здымкі’23 сяньня было роўна 123 здымкі, 4567 наведнікі.

May 19th, 2006 at 11:03 pm
Сфоткай вокладку ейнага пашпарту. Цікава, як ён выглядае — “Пашпарт Рэспублікі Кітай” :)