Яны забілі Мілінкевіча

Я выходжу на вуліцу Маякоўскага ў Менску, хачу перайсьці на другі бок да прыпынку тралейбусаў і бачу, што мэтраў за сто ад мяне дарогу пераходзіць Аляксандар Мілінкевіч. Раптоўна з-за чародкі тралейбусаў на хуткасьці 200 км/г выскоквае чорны “BMW” з расейскімі нумарамі і як маланка зрэзае яго. Нібы лялька з пап’е-машэ цела Мілінкевіча пераломваецца, адлятае ўсё пераламанае як зьбітая самалётам птушка.

Таксі побач няма, і я хутка бягу да тралейбуснага прыпынку. У тралейбусе толькі пра гэта і гавораць. Як хваля ад выбуху па салоне тралейбусу ідзе шакуючая навіна: “Яны забілі Мілінкевіча, яны забілі Мілю, забілі Мілю, забілі, забілі…”

Малады чалавек панкаўскага выгляду ня верыць, сьмяецца: “They killed Kenny!”

Удома я хутка ўключаю кампутар і лагінюся ў блог, пішу:

“Расейцы забілі Мілінкевіча”

Ужо праз хвіліну зьяўляецца першы камэнтар, ад Lipkovich‘а, з нумарамі “BMW”, прозьвішчам і адрас расейца, на якога зарэгістраваны аўтамабіль: “Кузнецов А.И., Москва, …, 095-…” Ліпковіч робіць у сваім ЖЖ надпіс на паўэкрана, мэгашрыфтом:

“руССкие свиньи убили Милинкевича”

Праз хвіліну мне прыходзіць яшчэ адзін камэнтар: зь імёнамі замоўцаў і лінкамі на mp3 з размовамі. Як вынікае з аўдыё, арганізацыяй забойства займаўся Павел Барадзін, сакрытутка гэтак званай “саюзнай” дзяржавы…

Пакуль я слухаю mp3 мой блог закідалі дзясяткамі комэнтаў – падышлі расейскія ПОЦтрыёты з ЖЖ. Комэнты ўва ўсіх амаль аднолькавыя: “Сьмерць бульбашам. Забілі Мілю, заб’ем і вас! Белоруссия будет нашей.” І фоты дохлых мышэй ды пацукоў. А пад здымкамі пацукоў подпіс:

“Меня интерисуют только мыши
их стоимость и где преобрести”

Расейскі сэктар ЖЖ пачынае бурна радвацца з нагоды забойства…

…Я прачынаюся ў сваёй спальні ў Празе, іду на кампутара і даведваюся, што сёньня ў Віцебску памёр Плешчанка, а Мілінкевіч кладзецца ў шпіталь.

6 Responses to “Яны забілі Мілінкевіча”

  1. мАгІлёвец Says:

    Мілінкевіч сапраўды кладзецца ў шпіталь?

  2. Administrator Says:

    Я пачуў ад знаёмага, блізкага да Мілінкевіча, што ў бліжэйшы тыдзень два ён плянуе. Падрабязнасьцей ня ведаю. Спадзяюся, што нешта “прафіляктычнае” і “плянавае”.

  3. wolny Says:

    адмін: дзе гэткую траву можна знайсьці? =)
    шкада Плешчанку - даволі малады яшчэ быў…

  4. Administrator Says:

    wolny: а што ў цябе сны не адрозьніваюцца ад рэальнасьці? Гэта якраз-такі быў адзін з самых кагэрэнтных сноў, якія я толькі памятаю.

  5. br23 - два бакі аднаго блогера » Blog Archive » Ваша стратэгія бэкапу Says:

    […] Ping Back “Для тых, хто ў танку, папярэдні допіс — гэта ня “траўка”, а транскрыпт майго сну, які ўразіў мяне сваёй надзвычайнай рэалістычнасьцю і кагэрэнтнасьцю” […]

  6. adelka Says:

    у мяне сеньня быў вельмі яскравы сон (даўно такіх не было) як майго дзіценка падмянілі ў радзільні - прачнулася ў сьлязах і халодным пату

Leave a Reply