Ваша стратэґія бэкапу
Я мушу прызнацца, што ніколі ў жыцьці не карыстаўся сафтвэрам для бэкапу (рэзэрвовага капіяваньня дадзеных) на хатнім кампутары. На маіх працах заўсёды існавала цэнтралізаваная прадуманая сыстэма бэкап, а ўдома я проста ведаў, у якіх тэчках знаходзяцца патрэбныя мне дадзеныя (тут — асабістыя і блоґавыя чарнавікі, там — праграмы, тут — музыка і відэа, там — мае фотаздымкі і г.д.), і ўручную капіяваў іх на цэдэчкі (а цяпер на DVD-дыскі) раз на 2-3 месяцы.
Цяпер-жа тэчка “My Documents” мае 110,000 файлаў, якія займаюць 14 ґіґабайт на дыску, тэчка “MP3″ мае памер 15 ґіґа, а тэчка з маімі фоткамі мае ўжо дваццаць тысяч здымкаў (!) і займае 16 ґіґабайтаў, таму пры такіх аб’ёмах нулёў і адзінак можна заблытацца, прапусьціць і не скапіяваць нешта важнае. Думаю, насьпеў час нейкім чынам аўтаматызаваць і ўпарадкаваць гэты працэс. Цікава, якія ёсьць добрыя сыстэмы рэзэрвовага капіяваньня і якой сыстэмай карыстаецеся вы? Падзяліцеся сваімі сакрэтамі. :)
ЗЫ. Для тых, хто ў танку, папярэдні допіс пра забойства Мілінкевіча — гэта ня “траўка”, а транскрыпт майго сну, які ўразіў мяне сваёй надзвычайнай рэалістычнасьцю і кагэрэнтнасьцю, і таму я палічыў вартым запісаць яго па памяці, адразу-ж як прачнуўся.

May 21st, 2006 at 1:20 pm
Handy Backup
Veritas
Freebyte Backup
Genie
May 21st, 2006 at 6:04 pm
Цяжка сказаць, трэба ведаць, што вы хочаце.
Што б зрабіў я: набыў бы яшчэ адзін вінт не меньшага памеру. Трымаў бы яго ў салазках, каб уключаць толькі па неабходнасці.
Тады кожную ноч (напрыклад) запускаў бы працэс капіравання інфармацыі з вінта на вінт, а потым адключаў бы яго.
Тады мне б не сташна было б, калі асноўны вінт зламаецца.
Але гэта самы просты варыянт. Каб мець некалькі кампоў аб’яданых у сеціва, ды каб яны піталіся ад розных крыніц (адзін з UPS)… Тады шмат чаго яшчэ цікавага можна было б выдумаць.
May 22nd, 2006 at 11:52 am
Фоткі сюды залей http://www.flickr.com/photos/zdymki23/
Дакумэнты ў Блог :), а музыку пачаць новую слухаць.
Ўладзя, дзе мажна зрабіць таныя тішорты напраклад штук 10 з надпісамі “In LiveJournal i am “. Калі маеш інфу кінь на пошту. калі ласка.
Посьпехаў….