Міжнародныя арганізацыі

Старшыня Сусьветнай арганізацыі здароўя памёр ад інсульту ўчора ва ўзросьце ўсяго 61 год. Старшынём МАГАТЭ зьяўляецца іранец, які кажа, што з-за Чарнобыля загінула 35 чалавек, а Іран будзе ўжываць атам толькі ў мірных мэтах. Амэрыканскі амбасадар у ААН быў пасланы ў ААН пасьля таго, як заявіў, што яго галоўная мэта — зьнішчыць ААН…

4 Responses to “Міжнародныя арганізацыі”

  1. Volkswagen Says:

    ААН - чым хутчэй, тым лепш. Калі Куба і Кітай сядзяць у камісіі па правах чалавека, гэта жарт, а не арганізацыя.
    Мужык з САЗ быў вельмі класным - навогул, САЗ шмат змагалася з МАГАТЭ ў чарнобыльскіх пытаннях, але апошняя заўжды мела больш моцы. САЗ была бездапаможная, таму што яна магла аспрэчваць статыстыку МАГАТЭ толькі на падставе дадзеных, прадстаўленых афіцыйнымі ўладамі. Гэта адна з прычынаў, па якіх ААН - адстой.
    “Дэмакратыя дыктатур” толькі спрыяе мацаванню апошніх.

    МАГАТЭ - без каментаў. Фтопку.

  2. Administrator Says:

    Амаль з усім згодны, толькі наконт ААН ня ўпэўнены. Яна сапраўды неэфэктыўная і не выконвае сваіх мэтаў у найбольш крытычныя моманты (Самалія, Судан, Босьнія, Косава, Ірак…). Але калі ўзяць і раптам зьнішчыць ААН, то будзе бардэль яшчэ горш, чым ёсьць, як мне здаецца збоку…

  3. Балён Says:

    Офтопавае пытаньне:
    http://balachon.livejournal.com/143858.html
    ;)

  4. antanian Says:

    Калі начальнікам магаты быў неіранец, то неіранец расказывыаў савецкім журналістам, што знаходзцца каля чарнобыля зусім ня страшна. як нястрашна рабіць рэнген зуба. магатэ трэба зьнішчыць.

Leave a Reply