München 1954

Вось жа сяньня зноў натрапіў на гэтую архіўную картачку, праглядаючы фоткі і робячы бэкап на сваім хатнім компе. Гэта надмагільны камень на могілках у Мюнхене, Белая Галяндыя. Нябожчык Леанід (Лявон) Карась — адзін з самых першых супрацоўнікаў Радыё Вызваленьне — быў праўдападобна забіты савецкімі спэцслужбамі, але сьледзтва так і не дало пэўнага канчатковага адказу. Таксама варта адзначыць, што мабыць гэта ўвогуле першы надмагільны камень, зроблены па-беларуску лацінкай, у 20-м стагодзьдзі.
Leanid Karaś
‡ Dziamidzienki
Biełarus
20·XI·1923
† Múnchen 7·IX·1954
Śpi, pracaŭnik i zmahar
Siabry
Надпіс даволі цікавы. Дзямідзенкі — гэта вёска, дзе нарадзіўся Лявон Карась. Не зусім зразумела, праўда, што за значок стаіць побач з назвай вёскі — такі крыж, як на компасе (падобны да ружы вятроў), а пад ёй нахіленая рысачка. Варта адзначыць яшчэ адну дзіўную каліграфічную асаблівасьць у назьве нямецкага гораду: Múnchen, замест München. Таксама трошкі дзіўна, чаму Biełarus, а не Biełaruś, без пазнакі мяккасьці? А прысьвячэньне ад сяброў таксама выклікае пытаньне: чаму менавіта “працаўнік”, няўжо не знайшлося лепшых словаў да забітага паплечніка?
Сяргей Шупа пісаў пра яго: “Цела Лявона Карася знайшлі ў мюнхенскай рэчцы Ізар у верасьні 1954-га, праз паўгоду пасьля выхаду першай перадачы ў эфір. Лявон Карась – першая, але не апошняя ахвяра сярод супрацоўнікаў “Свабоды”, якія пяцьдзясят гадоў былі пад прыцэлам камуністычных спэцслужбаў”.

May 28th, 2006 at 9:12 pm
Даўно было. Тады, напэўна, слова “працаўнік” мела крыху іншае адценьне. Рыторыка, будова сказаў мяняюцца — якія тады былі этэры Свабоды й якія цяпер..
May 29th, 2006 at 12:30 am
А не православный ли это крест? Что же касается надписи “Biełarus”, то это, возможно, не название страны, а национальность.
May 29th, 2006 at 11:53 am
Очевидно, имели в виду понятие, которое по-русски обозначается как “труженик”.
May 29th, 2006 at 12:31 pm
> Тады, напэўна, слова “працаўнік” мела крыху іншае адценьне.
> Очевидно, имели в виду понятие, которое по-русски обозначается как “труженик”.
Я разумею, але неяк вельмі па-камуністычнаму гучыць, а ён-жа быў супрацоўнікам Радыё Свабода, якая тады галоўнай мэтай ставіла інфармаваньне з Захаду і барацьбу з камунізмам.
June 2nd, 2006 at 10:04 am
“Сьпі пад Курганам Герояў,
Сьпі, працаўнік і змагар.
Несены верна Табою,
Ціха схіліўся штандар…”
Гэта паваенная эміграцыя сьпявала на пахаваньнях.
Усе прэтэнзіі - да аўтара тэксту, шэфа СБМ Міхася Ганько.