Добрыя навіны для расейскіх імпэрцаў

Добрыя навіны для расейскіх фашыкаў і імпэрцаў. “Sky Europe” (найбуйнейшыя бюджэтныя авіялініі Цэнтральнай Эўропы) і “Новы Сьміхаў” (адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Чэхіі) выказалі поўную і безумоўную падтрымку расейскаму імпэрыялізму:

(мапа цалкам)

“Новая” мапа Эўропы была заўважаная ў інфармацыйным кіёску ля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтар “Новы Сьміхаў”, які штодня наведваюць дзясяткі тысяч людзей:

Тая-ж самая мапа намаляваная на іхным сайце novysmichovoc.cz, на старонцы папулярнага конкурсу з раздачай бясплатных авіябілетаў.

Радасныя руSSкія імпэрыялісты могуць дасылаць лісты падзякі ў галоўны офіс Sky Europe праз электронную пошту (contact e-mails).

P.S. In English Sky Europe a Russian Imperialist?

19 Responses to “Добрыя навіны для расейскіх імпэрцаў”

  1. Aleh Says:

    Ад чэхаў ніколі такога б не чакаў :(

  2. мАгІлёвец Says:

    У адным польскім гатэлі я бачыў мапу, дзе да Беларусі быў далучаны Смаленск :)

  3. Volja Says:

    Ты паглядзі, Масква стаіць прам на месцы маёй Ліды…

  4. Administrator Says:

    мАгІлёвец: “У адным польскім гатэлі я бачыў мапу, дзе да Беларусі быў далучаны Смаленск”

    Калі памылкі “ў другі бок”, то гэта прынамсі сьмешна (нам) :)

  5. Ліцьвінскі Зубр Says:

    Дзейнічайце як амэрыканцы, якія, як ёсьць мінімальны повад, падаюць у суд. Хай якая беларуская арганізацыя ў Чэхіі падасьць у суд на гэту фірму за абразу. Выйграюць бабак. Ня ўсё-ж на гранты перабівацца.

  6. Administrator Says:

    Зубру, па-першае, Чэхія — гэта не Амэрыка. Па-другое, я не ўяўляю нават тэарэтычна, за што можна тут падаваць у суд.

  7. Administrator Says:

    Volja: “Ты паглядзі, Масква стаіць прам на месцы маёй Ліды…”

    Маскву перайменавалі ў Нью-Ліда. А мапу маляваў чэскі Астап Бэндэр. :)

  8. Volja Says:

    Гэта называецца ніколі не хацела ехаць жыці ў Маскву, дык яна сама пераехала. Не, рэальна, нешта яны зусім намуцілі,ці ў іх праграмістаў рукі з аднаго месца растуць, ці іх манажэры травы папалілі…

  9. 7'r Says:

    З-за цемнаты заходних дурняў столькі гвалту! А рэфлектаваць наконт гэтага не трэба. “Малявалі” ж не ўсходнія “Імперцы”…

  10. Ліцьвінскі Зубр Says:

    Гэта ты не ўяўляеш, а пайсьці ў больш-менш значную юрыдычную кантору, яны з радасьцю возьмуцца за справу. Тут можна і да Страсбурга/Брусэля дайсьці. Яны ад радасьці прыгаць будуць. Вось толькі лепш ад арганізацыі. Абраза нацыянальнай годнасьці гэта табе не абы што, гэтага ня толькі ў Амэрыцы спужаюцца, а і ў Чэхіі. Там без суда адступнога немалога прапануюць.

    P.S. Калі-б гэта была ЗША, дык 100-пудовы шанец — гэта абражаная арганізацыя беларускіх підараў, пажадана, каб сярод іх быў які-кольвек негр. Усё, кантора будзе працаваць на іх унукаў, калі такія бываюць. :))

  11. rtr Says:

    Treba abjavic vajnu Cechii, tady adrazu pabaczac, dzie Bielarus znachodzicca. :)

  12. Віктар Says:

    Пры чым тут Чэхія да гэтай канторы?
    Ведаеце ў Беларусі колькі ідыётаў жыве?

  13. Administrator Says:

    Віктар, да якой канторы? І пры чым тут “ідыёты, якія ў Беларусі жывуць”?

  14. forever_live Says:

    Ай, неяк было па Эўраньюсе (пару гадоў таму), паказвалі інтэрвію зь літоўцамі, у іх там мапа вісела, на поўдзень ад Літвы вялікімі літарамі напісана “Russia”.

  15. Rat King Says:

    Kurvy smichovskija…
    На якой мове і куды лепш пісаць? Калі на чэскай дайце тэкст…
    :(

  16. Irik Says:

    Чехи это не нарочно сделали.))) После того, как им высказали … недоумение, они извинились за техническую ошибку и обещали исправить в ближайшее время. Ждем-ссс…

  17. vasia_pushkin Says:

    Да Москва далеко если правильно рисовать так стенд раздвигать надо. Места жалко было, типа Москва где-то там на востоке. Это ж вам не топографическая карта, а шема маршрутов.

  18. Irik Says:

    http://www.novysmichovoc.cz/evropskahvezda/index.php Ну вот - границу между Россией и Баларусью обозначили. Не будем придираться к топографии ))

  19. Rubon Says:

    А можа гэта чэхi наадварот Маскву да нас далучылi? Дык трэба падзякваць!

Leave a Reply