БелаРусаФобства?

Мяркуючы па колькасьці згадак гэтага артыкулу ў блоґах, фраґмэнт фатаздымку вядомага беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча з папярэдняга фэсту нацыянальных культур у Горадні выклікаў вялікі рэзананс у беларускай блаґасфэры:

Арыґінал можна знайсьці на сайце photosight.ru (тут), але там чамусьці загружаецца толькі фраґмэнт здымку. Мо’ пакрыўджаная нацменшасьць папсавала крамольны джыпэґ? :))

Але да клясычнага беларусафобства вялікага расейскага паэта Някрасава, якое ён прадэманстраваў у 1864 годзе, Сяргею Плыткевічу яшчэ вельмі і вельмі далёка:

Стыдно робеть, закрываться перчаткою,
Ты уж не маленький!.. Волосом рус,
Видишь, стоит, изможден лихорадкою,
Высокорослый больной белорус:

Губы бескровные, веки упавшие,
Язвы на тощих руках,
Вечно в воде по колено стоявшие
Ноги опухли; колтун в волосах.

Хаця зь Някрасавым ня ўсё адназначна. Можна зразумець гэтыя радкі і зусім наадварот: жылі былі вольныя ліцьвіны, а потым іх праз крывавыя войны захапіла Масковія (Расейская імпэрыя) і вось што зь імі зрабіла.

6 Responses to “БелаРусаФобства?”

  1. Mirritil Says:

    гэта “Рускія”. таму гэта русафобства

  2. Administrator Says:

    Mirritil: А яны грамадзяне якой краіны? А ў Някрасава што? А пытальнік у САБЖы допісу? І што маецце на ўвазе пад “гэта”?

  3. ufoby Says:

    дзякуй за лінк на фатографа. вельмі цікавыя здымкі.

  4. Volja Says:

    Хе, яшчэ памятаю як мы з табой той фотаздымак абмяркоўвалі:)…Сапраўды каларытныя цёткі.

  5. Administrator Says:

    ufoby: Бачыў гэта — http://www.photosight.ru/photo.php?photoid=146539&ref=author - Як Сяргей Плыткевіч арла-зьмеяеда лавіў…

  6. Антонов Саша Says:

    я понял %80 сам с украины, отец в подмосковье, дяди тети с белорусии, сестра в польше, бабушка родом с польши - и кто то спросит что между нашими народами общего? даже не знаю что сказать?

Leave a Reply