Бедненькі фармат VBS

Пару дзён таму па працы напісаў нейкі вельмі просьценкі скрыпцік у VBS (Visual Basic Script), які мусіў аблегчыць адзін мэханічны аспэкт апрацоўкі файлаў перад публікацыяй. Нашрайбаў я яго ў хаце і хацеў быў пераслаць на працу, але нечакана сутыкнуўся зь цяжкасьцямі.

Ясна, што VBS лічыцца вельмі небясьпечным тыпам файлу, бо паштовыя вірусы вельмі часта пашыраюцца менавіта праз файлы тыпу VBS. Але аказваецца, што блякаваньне VBS адбываецца настолькі строга, што я проста ня здолеў абысьці фільтрацыю паштовых сэрвакоў.

Вось вынік экспэрымэнту (я пасылаў файл са сваіх скрынак на Yahoo i Gmail на свой працоўны адрас):

• з GMail (прычэплены сам vbs) — не прайшоў
• з Yahoo (прычэплены сам vbs) — не прайшоў (зрэшты, я быў упэўнены, што і ня пройдзе)

• з GMail (прычэплены zip, у які зазіпаваны vbs) — не прайшоў
• з Yahoo (прычэплены zip, у які зазіпаваны vbs) — не прайшоў (я трошачкі зьдзівіўся)

• з GMail (прычэплены zip, у які зазіпаваны vbs, але яго пашырэньне зьменена на txt) — не прайшоў
• з Yahoo (прычэплены zip, у які зазіпаваны vbs, але яго пашырэньне зьменена на txt) — не прайшоў (я зьдзівіўся трошкі больш)

• Gmail (радкі коду проста як тэкст у целе імэйла) — не прайшоў
• Yahoo (радкі коду проста як тэкст у целе імэйла) — не прайшоў (вось тут я ўжо сапраўды зьдзівіўся — гэта-ж звычайны тэкст!).

Прыйшлося перакідваць гэты шматпакутны файл VBS праз FTP. Але застаецца пытаньне: цяперака файлы VBS паслаць праз пошту зусім немагчыма ці як?

6 Responses to “Бедненькі фармат VBS”

  1. Mirritil Says:

    зашыфраваў бы ты архіў і не было б праблем. ці выкарыстоўваў меней пашыраны архіватар - rar ці 7z.

  2. Кірыл Says:

    А ты карыстайся не VBS :)

  3. мАгІлёвец Says:

    Цяпер я зусім спакойны за Gmail

  4. Administrator Says:

    мАгІлёвец: Цяпер я зусім спакойны за Gmail

    Пачакай. Трэба, яшчэ высьветліць, які сэрвэр блякаваў. :)

  5. Administrator Says:

    > Кірыл:
    А ты карыстайся не VBS :)

    Дык пад Віндамі Windows Scripting Host разумее толькі VBS i JScript…

  6. lucian-by.lj.com Says:

    трэ’ было б архіў запароліць - антывірусна/файрвольнае ПЗ не можа распакаваць запароленыя архівы.

Leave a Reply