Лукаш і Беларусь

Учора пазнаёміўся з Лукашам, маладым чэскім рэжысэрам, які ўжо шэсьць гадоў працуе над сваім першым фільмам — манумэнтальнай дакумэнтальнай стужкай пра лёс габрэяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Цягам сваіх 6-гадовых паездак ён двойчы пабываў і ў Беларусі, у Менску. Учора ўвечары мы сядзелі ў “Мэдузе”, і ён расказаў некалькі гісторыі пра свае беларускія прыгоды: пра свае мучэньні з амбасадай і візай, пра агентаў КГБ і і іхны ідыятызм, пра сваю асабістую сустрэчу з шэфам КГБ Ерыным (!), пра праблемы і кур’ёзы ў Чэскай амбасадзе ў Менску, пра дзіўных супрацоўнікаў Музэй айчыннай вайны, пра страшэнныя праблемы з вывазам адзьнятага відэаматэрыялу за межы Беларусі й мэтады абыходу гэтых праблем… У мяне скалалася ўражаньне, што пра ягоную працу ў Беларусі можна зрабіць яшчэ адзін паўнамэтражны дакумэнтальны фільм у дадатак да асноўнага feature film.

8 Responses to “Лукаш і Беларусь”

  1. symon Says:

    Прабачце за турботы…
    Мы ў магілёве робім кнігу “история Могилёвского еврейства”
    Можа быць вашаму знаёмцу гэта было б цікава?
    А можа ў яго і для нас штосьці цікавага б знайшлося?

  2. Антоль Says:

    прабач што афтоп. але нешта з таго часу як ты зьнік з лж з табой сувязь згубілася. можаш пагрукацца у скайпу? патрындзелі б што новага. цікава

  3. Money Says:

    Вітаю братів білорусів.

  4. Каталог статей Says:

    Money, спасибо! И тебя поздравляю!

  5. Serch Says:

    солнцеподобный Лукашенко победит

  6. Neych Says:

    Примите мои поздравления

  7. propertime Says:

    поздравляю братьев белорусов!))

  8. english_man Says:

    Дайте ссылку на фильм. Хочется пресмотреть…

Leave a Reply