Archive for the 'беларускія падзеі' Category

Настасься Якімава

Friday, June 2nd, 2006

Часам бываюць геаграфічныя “памылкі” і ў наш бок. Сяньня многіх беларускіх аматараў спорту вельмі парадваў пранцускі “Ойрашпорт”:

Бел-чырвона-белы сьцяг цягам усяе трансьляцыі лунаў побач зь імём Настасьсі Якімавай — гэта нешта.
На жаль, я ня змог палядзець усю гульню жыўцом, але ўсё-ж-ткі палядзеў частковы паўтор увечары (паказалі самы напружаны момант — канцоўку другога сэту, ад 5:4 […]

München 1954

Sunday, May 28th, 2006

Вось жа сяньня зноў натрапіў на гэтую архіўную картачку, праглядаючы фоткі і робячы бэкап на сваім хатнім компе. Гэта надмагільны камень на могілках у Мюнхене, Белая Галяндыя. Нябожчык Леанід (Лявон) Карась — адзін з самых першых супрацоўнікаў Радыё Вызваленьне — быў праўдападобна забіты савецкімі спэцслужбамі, але сьледзтва так і не дало пэўнага канчатковага адказу. Таксама […]

“Нашай Ніве”

Saturday, April 29th, 2006

Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця -
Газэту ў беларускай мове.
Віншую ад душы, панове,
Яе, і ў простым, шчырым слове
Жадаю доўгага жыцьця.
Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця.
Гэтыя радкі напісаў у 1909 годзе лорд Байран беларускай мовы, наш Максім, на 3-гадовы юбілей “Нашай Нівы“. А ў 2006 годзе, у год 100-гадовага юбілею ґазэты, чыноўнікі Лукашэнкі хочуць […]

Флэшмоб ля помніку Скарыны ў Празе

Sunday, April 16th, 2006

16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся флэшмоб-пэрформанс каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб прыйшло каля дваццаці чалавек.
Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што А.Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, якія падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаю, у адпаведнасьці з законам “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”, Ордэнам Францыска Скарыны […]

Сьлізьнякі ў інтэрнэце

Wednesday, April 12th, 2006

Тацяну Хому, студэнтку-выдатніцу, выкінулі з БДЭУ (”нархозу”), бо яна прапусьціла некалькі дзён заняткаў, паехала на эўрапейскі студэнцкі кангрэс у Парыжы, дзе была абраная ў кіраўніцтва найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы ESIB (дарэчы, яна першая ў гісторыі ESIB прадстаўніца Ўсходняй Эўропы ў кіраўніцтве арганізацыі).
Прымаў рашэньне аб выключэньні непасрэдна рэктар БДЭУ спадар Шымаў. (Між іншым, ягоны сын […]

Флэшмоб у Празе

Sunday, April 9th, 2006

Колькі фатаздымкаў зь сяньняшняга флэшмобу ля беларускай амбасады:
  • flickr.com/photos/zdymki23/tags/inauguration
Шкада толькі, што людзей было мала (каля дваццаці — дваццаці пяці) і што некаторыя тутэйшыя праскія таварышы прыйшлі ў нецьвярозым выглядзе ды ператварылі чысты флэшмоб у нейкі дзіўнаваты псэўда-мітынг (не зразумела для чаго і перад кім).

Прыяцеля ў няшчасьці пазнаеш

Sunday, April 2nd, 2006

“Зычлівага прыяцеля ў няшчасьці пазнаюць”
Прабачце, я яшчэ трошкі пра палітыку, з прыстаўкай “геа-”. Гэта банальнае і відавочнае назіраньне, але можа камусьці пасьля прэзыдэнцкіх “выбараў” 19 сакавіка ўсё яшчэ невідавочна, хто зьяўляецца геапалітычным сябрам беларусаў напачатку 21-га стагодзьдзя (нягледзячы на некаторыя праблемныя аспэкты нашай супольнай мінуўшчыны), а хто зьяўляецца нашым найгоршым геапалітычным ворагам.
Расея:
• Расея адкрыта прызнае […]

Валадар мухаў

Friday, March 31st, 2006

Днямі прачытаў клясычны твор з школьнай праграмы англамоўных школьнікаў Lord of the Flies (“Уладар мухаў”) Нобэлеўскага ляўрэата Ўільяма Ґолдынґа.
Стандартныя інтэрпрэтацыі “мэсыджу” гэтай кнігі добра вядомыя: гэта пародыя на віктарыянскі “Каралавы востраў”, адмаўленьне прыроджанай перавагі цывілізацыі белых над прымітыўнымі цывілізацыямі тубыльцаў, дэманстрацыя ўнутранай незьнішчальнай жывёльнасьці чалавечай натуры, недасканаласьць і слабасьць цывілізаванага чалавека, паралелі з грэцкім богам […]

МЭТА: пасьлявыбарчая рэфлексія

Tuesday, March 28th, 2006

Пра палітычную сытуацыю ў Беларусі цяпер пішуць нечакана шмат блогераў. Пішуць добра, цікава, са свайго досьведу, зь “першых рук”, з фоткамі. І гэта ня можа ня цешыць.
Мне-ж у апошнія дні хочацца заткнуцца, акунуцца ў туман, схавацца ў віртуальны кут. Нашто пісаць? З аднаго боку, мне самому няма што дадаць да іхных запісаў, бо гэта […]

Сябры за кратамі

Monday, March 27th, 2006

Мой сябра Зьміцер Лапцёнак ака ZmiLa асуджаны на 15 сутак за мірны пратэст, права на які гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Мой сябра Ягор Шумскі ака Shumski быў затрыманы, і толькі цудам пазьбег арышту.
Мяне перапаўняе адчуваньне бясьсільля і злосьць на бандыцкую ўладу, якая захапіла ўладу і трымае ў страху 10 мільёнаў маіх суайчыньнікаў. Я адчуваю гэтую самую злосьць […]