Archive for the 'Беларусь' Category

Яны забілі Мілінкевіча

Saturday, May 20th, 2006

Я выходжу на вуліцу Маякоўскага ў Менску, хачу перайсьці на другі бок да прыпынку тралейбусаў і бачу, што мэтраў за сто ад мяне дарогу пераходзіць Аляксандар Мілінкевіч. Раптоўна з-за чародкі тралейбусаў на хуткасьці 200 км/г выскоквае чорны “BMW” з расейскімі нумарамі і як маланка зрэзае яго. Нібы лялька з пап’е-машэ цела Мілінкевіча пераломваецца, адлятае ўсё […]

Адказ “Бі-Бі-Сі” пра беларускую мову

Monday, May 8th, 2006

Я нядаўна пісаў, што брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр падчас дэбатаў у брытанскім парлямэнце даў зразумець, што “Бі-Бі-Сі” на беларускай мове не было, няма, ня будзе і не плянуецца. Адзін з брытанцаў, які чытае мой англамоўны блог, быў абураны гэтакай пазыцыяй ураду Вялікай Брытаніі і накіраваў адпаведны запыт міністру. Ліст быў перакіраваны з […]

Virus.Win32.Neshta.a

Friday, May 5th, 2006

Фарыён парадваў:
На працы палову дня мудохалі невядома адкуль залецелы вірус пад назвай Neshta. Потым знайшлі ў інэце ягонае апісаньне і доўга рагаталі: у целе віруса ўтрымваецца камэнтар «Delphi the best, f#ck the rest, made in Belarus». А для пазначэньня сваёй прысутнасьці ў памяці ён стварае аб’ект пад найменьнем «MutexPolesskayaGlush».
Кароткае апісаньне, паводле сайту Касьперскага і пары […]

Давальны склон, плюсы і мінусы

Friday, May 5th, 2006

Надпісы на старых і новых фатаздымках. Беларусь праз прызму давальнага склону:

  

Год 1947-ы: мае сваякі намагаюцца пісаць па-расейску, але ґраматычна на падсьвядомым узроўні думаюць па-беларуску.
Год 2006-ы: нашы актывісты намагаюцца пісаць па-беларуску, але ґраматычна думаюць па-расейску.
Праґрэс і рэґрэс у адным фляконе.
Мне здаецца, што сума праґрэсу і рэґрэсу дае ў выніку плюс, бо само жаданьне мець ідэнтыфікацыю і […]

“Братэрскія” Вікіпэдыі

Wednesday, May 3rd, 2006

Вікіпэдыі на славянскіх мовах, адсартаваныя паводле колькасьці артыкулаў (у дужках — ранг сярод Вікіпэдыяў на ўсіх мовах):

Вікіпэдыя па-польску (4) — 225 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-расейску (11) — 68 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-сэрбску (19) — 30 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славацку (20) — 29 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-чэску (22) — 28 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славенску (24) — […]

“Нашай Ніве”

Saturday, April 29th, 2006

Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця -
Газэту ў беларускай мове.
Віншую ад душы, панове,
Яе, і ў простым, шчырым слове
Жадаю доўгага жыцьця.
Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця.
Гэтыя радкі напісаў у 1909 годзе лорд Байран беларускай мовы, наш Максім, на 3-гадовы юбілей “Нашай Нівы“. А ў 2006 годзе, у год 100-гадовага юбілею ґазэты, чыноўнікі Лукашэнкі хочуць […]

Мой Чарнобыль

Wednesday, April 26th, 2006

1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў […]

Рэдактар беларускага сайту МТС

Friday, April 21st, 2006

DF_ піша ў сваім блогу:
Шукаецца рэдактар беларускамоўнай і англамоўнай вэрсіяў сайту МТС.
Асноўныя працоўныя абавязкі:
• Распрацоўка і падтрымка сайту;
• Вырашэньне арґанізацыйных пытаньняў;
• Вырашэньне тэхнічных пытаньняў;
• Адміністраваньне сайту;
• Мадэраваньне форумаў і рассылак;
• Падрыхтоўка матэрыялаў.
Патрабаваньне да кандыдатаў:
• Мець вышэйшую адукацыю;
• Ведаць і любіць беларускую і ангельскую мовы;
• Ведаць і любіць правілы вёрсткі і web-usability;
• Умець працаваць з Macromedia […]

“Радыё Свабода — мы твае вусны й словы”

Thursday, April 20th, 2006

“Радыё Свабода
Мы твае вусны й словы
Цi павiнен я быць шчырым
Там дзе няма цемнаты”
Аўтар словаў гэтай леґендарнай песьні “Ўліса”, як і іншых ґеніяльных тэкстаў гітоў рок-гурту “Уліс” — Фэлікс Аксёнцаў.
Ён зьнік з публічнага жыцьця і з краіны каля дзесяці гадоў таму. Журналіст “Нашай Нівы” адшукаў яго ў Канадзе, у Ванкувэры.
За гэтыя 10 гадоў ґеніяльны паэта […]

Бі-Бі-Сі па-беларуску ня будзе

Wednesday, April 19th, 2006

“У парлямэнце Вялікабрытаніі, упершыню на працягу апошніх гадоў, адбыліся слуханьні аб праблемах дэмакратызацыі ў Беларусі. Падчас дэбатаў выступілі некалькі дэпутатаў ад апазыцыйных і кіруючай партыяў, а з боку ўраду выступаў брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр…
Ініцыятарам дэбатаў стаў Гары Стрытэр (Gary Streeter), старшыня камісіі па правох чалавека Кансэрватыўнай партыі, які нядаўна наведаў Беларусь.
Гары Стрытэр […]