Archive for the 'блогінг' Category

Рэфлексія пра блоґінґ

Monday, February 6th, 2006

Прагледзеў свой папярэдні зьнішчаны (дакладней кажучы, прыхаваны) дзёньнік. Палез шукаць нататкі на “вечныя” тэмы, якія можна было-б разьвіць і перадрукаваць у гэтым блоґу, і быў жорстка расчараваны. Амаль няма такіх запісаў. Быў зьбянтэжаны плыткай сіюмінутнасьцю пераважнай бальшыні запісаў, а таксама бессэнсоўнай прапаґандай (напрыклад, тая-ж сэрыя брыдкіх навінаў пра Белую Галяндыю пасьля няўдалай 2-гадовай вылазкі ў […]

Смакоцьце

Friday, January 13th, 2006

А што, няўжо ў Беларусі сэрвіс і ідэя del.icio.us (сма.коць.це) нікому не імпануе? Па-мойму, ідэя адкрытых для ўсіх букмаркаў — надзвычай файная рэч. І гэта не асобныя адзінокія старонкі (ціпа гэтай і соцень іншых), а адзіная злучаная супольнасьць, у якой з дапамогай тэгаў (ключавых словаў, якімі пазначаюцца лінкі) можна шукаць “вялікую праўду”, “цайтгайст” і “адзіную […]

Фотаблоґ

Monday, January 2nd, 2006

Калі ласка, заходзьце на zdymki23 photo blog, гэта мой фотаблоґ.

Сорам апазыцыйных журналістаў

Tuesday, December 13th, 2005

Даўно хацеў напісаць пару словаў пра адзін апазыцыйны навіновы вэбсайт, а сяньня якраз зьявілася чарговая нагода.
Выкраданьне чужых навінаў
Па-першае, вельмі непрыемна і непрафэсійна выглядае тое, што яны крадуць навіны з усяго беларускага і расейскага сеціва, не пазначаючы першакрыніцы. Гэта на іхнай мове эўфэмізмаў называецца “дайджэст”. На маю думку, гэта проста вельмі не прафэсійна. Па-другое, гэта вельмі […]

Беларускія вэбсайты ў лістападзе

Monday, November 28th, 2005

• milinkevich.org — Калі нехта яшчэ ня бачыў, гэта афіцыйны сайт адзінага кандыдата. Пекны дызайн зрабіў адзін вядомы блоґер з Горадні.
• praunik.org — Акурат праз год пасьля стварэньня гэтага праекту зьявілася яго папяровая вэрсія, друкаванае выданьне “Праўнік”.
• www.nn.by — “Наша Ніва” абнаўляе дызайн.
• best.by — Дзяржаўны апэратар “Бэст” адразу стварыў свой сайт на дзьвюх […]

Беларускія вэбсайты: восеньская калекцыя

Sunday, November 6th, 2005

Увосень нашы вэб-дызайнэры і інтэрнэт-партызаны ўрэшце абудзіліся пасьля летняга адпачынку. Апошнім часам зьявіўся цэлы шэраг новых цікавых сайтаў.
• www.mara.by
Новы праект беларускай інтэрнэтнай леґенды Хведара Караленкі для ўсіх тых, хто шукае партнэра, сэксу, каханьня або проста забаўкі. Наш адказ date.by.
• gazetaby.com
Файная двухмоўная ґазэта Аляксандра Старыкевіча “Салідарнасць” цяпер даступная і ў сеціве!
• todar.net
Японская культура і японскія сьпевы […]

:-)

Tuesday, September 20th, 2005

23 гады таму, 19 верасьня 1982 году, калі мне было шэсьць гадкоў, і я ўжо тры тыдні хадзіў у “нулявую” падрыхтоўчую клясу, за акіянам у паўночнай Амэрыцы нарадзіўся ASCII-смайлік. Дакладней, два смайлікі.
Вось такі: :-). І ягоны брат-блізьнё: :-(.
Іхным бацькам стаў Скот Фалман (Scott Fahlman), супрацоўнік факультэту інфарматыкі ўнівэрсытэту Карнэгі-Мэлана, які запрапанаваў ужываць гэтыя знакі-эматыконы (emoticons) […]

old blogs && paper books

Saturday, September 10th, 2005

Чытаю старыя “блоґі”, нашы і ня нашы, свае і не свае. Цытата з блоґу Ігната Дамейкі:
“Была восьмая гадзіна, калі мы выйшлі зь лясоў. Перада мной была даліна некалькі міляў ушыркі, па якой плыве рака Каўцін, названая гішпанцамі Імпэрыялем, крыху меншая за наш Нёман каля Коўна. Раўніна гэтая зялёная, нізкая, адкрытая, падобная на нашыя сенажаці па-над […]

Вітаю, сьвет (дубль 2)

Monday, August 29th, 2005

Гэта пачатак новай эры і ў тэхнічным, і ў канцэптуальна інфармацыйным пляне. Зара’ чытаю wordpress.org, спрабую разабрацца з дызайнам і магчымасьцямі, якія дае рухавік Word Press. А ў бэкґраўндзе тым часам ідзе апрацоўка канцэпцыі: што будзе напісана ў гэтым блоґу публічна, што будзе напісана толькі ў прываце, на якія тэмы я дазволю сабе пісаць адкрыта, […]