Archive for the 'тэхналёгіі' Category
Sunday, June 11th, 2006
Пару дзён таму па працы напісаў нейкі вельмі просьценкі скрыпцік у VBS (Visual Basic Script), які мусіў аблегчыць адзін мэханічны аспэкт апрацоўкі файлаў перад публікацыяй. Нашрайбаў я яго ў хаце і хацеў быў пераслаць на працу, але нечакана сутыкнуўся зь цяжкасьцямі.
Ясна, што VBS лічыцца вельмі небясьпечным тыпам файлу, бо паштовыя вірусы вельмі часта пашыраюцца менавіта […]
Posted in тэхналёгіі | 6 Comments »
Sunday, May 21st, 2006
Я мушу прызнацца, што ніколі ў жыцьці не карыстаўся сафтвэрам для бэкапу (рэзэрвовага капіяваньня дадзеных) на хатнім кампутары. На маіх працах заўсёды існавала цэнтралізаваная прадуманая сыстэма бэкап, а ўдома я проста ведаў, у якіх тэчках знаходзяцца патрэбныя мне дадзеныя (тут — асабістыя і блоґавыя чарнавікі, там — праграмы, тут — музыка і відэа, там […]
Posted in тэхналёгіі, асабістыя | 3 Comments »
Friday, May 5th, 2006
Фарыён парадваў:
На працы палову дня мудохалі невядома адкуль залецелы вірус пад назвай Neshta. Потым знайшлі ў інэце ягонае апісаньне і доўга рагаталі: у целе віруса ўтрымваецца камэнтар «Delphi the best, f#ck the rest, made in Belarus». А для пазначэньня сваёй прысутнасьці ў памяці ён стварае аб’ект пад найменьнем «MutexPolesskayaGlush».
Кароткае апісаньне, паводле сайту Касьперскага і пары […]
Posted in тэхналёгіі, Беларусь | 1 Comment »
Wednesday, April 26th, 2006
1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў […]
Posted in тэхналёгіі, Беларусь, Украіна, асабістыя | 7 Comments »
Friday, April 21st, 2006
DF_ піша ў сваім блогу:
Шукаецца рэдактар беларускамоўнай і англамоўнай вэрсіяў сайту МТС.
Асноўныя працоўныя абавязкі:
• Распрацоўка і падтрымка сайту;
• Вырашэньне арґанізацыйных пытаньняў;
• Вырашэньне тэхнічных пытаньняў;
• Адміністраваньне сайту;
• Мадэраваньне форумаў і рассылак;
• Падрыхтоўка матэрыялаў.
Патрабаваньне да кандыдатаў:
• Мець вышэйшую адукацыю;
• Ведаць і любіць беларускую і ангельскую мовы;
• Ведаць і любіць правілы вёрсткі і web-usability;
• Умець працаваць з Macromedia […]
Posted in беларуская мова, тэхналёгіі | 3 Comments »
Wednesday, March 15th, 2006
У нядзелю ўпершыню схадзілі з жонкай у кінатэатар “IMAX” (знакамітыя кінатэатры з палярызацыйнымі акулярамі і трохмернай ілюзіяй на вялізным экране). У Франкфурце-на-Майне таксама быў свой “ІМАКС”, але мы чамусьці так і не знайшлі часу на гэтую забаўку, тым больш, што ў Празе таньнейшыя квіткі. Уражаньні даволі станоўчыя, хаця я штосьці такое чакаў: уявіце сабе нешта […]
Posted in Чэхія, фільмы, тэхналёгіі | 2 Comments »
Tuesday, February 21st, 2006
У Кітаі 22 сакавіка будзе выстаўлены на аўкцыён стары савецкі авіяносец “Мінск”, зь якога кітайцы зрабілі шыкоўны і ґрандыёзны ваенны атракцыён (гл. фоткі з Кітаю) і які наведалі некалькі мільёнаў чалавек. Пачатковая цана — усяго толькі 16 мільёнаў даляраў. Можа скінемся і перакупім? Гэты авіяносец зь ягоным блізьняткам “Кіевым” зь дзяцінства былі маімі ўлюбёнымі мадэлямі.
Posted in тэхналёгіі, Беларусь | 4 Comments »
Sunday, February 19th, 2006
Пытаньне да знаўцаў: ці рэальна нешта прадаць праз eBay ва Ўсходняй Эўропе (Беларусі, Чэхіі)? Я тэарэтычна ведаю сыстэму работы іБэй, чытаў артыкулы кшталту “Як зарабіць мільён на іБэй”, але ніколі на практыцы не выпрабоўваў гэты сэрвіс.
Рэч у тым, што я маю некалькі соцень англамоўных кніг (ад вялізных тамоў і падручнікаў па інфарматыцы да старых падраных […]
Posted in літаратура, тэхналёгіі | 5 Comments »
Sunday, February 12th, 2006
У аднаго прафэсійнага фотаблогера я вычытаў, што наяўнасьць забітых піксэляў (dead pixels) у фотакамэры можна праверыць такім чынам: закрыць накрыўкай аб’ектыў (на ўсякі выпадак можна яшчэ зайсьці ў цёмны пакой) і зрабіць здымак з доўгай экспазыцыяй. Калі на чорным простакутніку вы ўбачыце сьветлыя піксэлі, значыць яны мёртвыя. Калі іх даволі шмат, то можна паспрабаваць абмяняць […]
Posted in тэхналёгіі, асабістыя | 2 Comments »
Friday, February 10th, 2006
Сяньня адразу ў некалькіх блоґах зьявілася інфармацыя пра вэб-сайт даўно абяцанага мэдыя-праекту Эўракамісіі для Беларусі. На жаль, я зараз ня маю часу падрабязна пісаць пра гэты цуд-СМІ, таму адно толькі пералічу некалькі фактоідаў і падзялюся першымі ўражаньнямі (сваімі і “пазычанымі” ў іншых блоґераў):
Вэб-сайт
Сайт зроблены на бясплатнай оўпэнсорснай плятформе PHP-Fusion. Гэта азначае дызайн і распрацоўка сайту […]
Posted in беларуская мова, беларускія падзеі, тэхналёгіі, Эўропа | 18 Comments »