Archive for the 'Эўропа' Category

Лукаш і Беларусь

Sunday, June 11th, 2006

Учора пазнаёміўся з Лукашам, маладым чэскім рэжысэрам, які ўжо шэсьць гадоў працуе над сваім першым фільмам — манумэнтальнай дакумэнтальнай стужкай пра лёс габрэяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Цягам сваіх 6-гадовых паездак ён двойчы пабываў і ў Беларусі, у Менску. Учора ўвечары мы сядзелі ў “Мэдузе”, і ён расказаў некалькі […]

Зубы акулы, Кранах і Рубэнс

Sunday, June 11th, 2006

У сыботу езьдзілі ў файны замак Лобкавіцаў (Lobkowicz) пад Прагай, пабачылі жыўцом рэдкія палотны Рубэнса, Кранаха, Брэйгеля і гішпанцаў 16-га стагодзьдзя з прыватнай калекцыі Лобкавіца. Замак і старыя карціны уразілі мяне да самай глыбіні. Неверагодна проста. Сяньня залез у Інтэрнэт і пабачыў, якія баталіі адбываліся ў беларускай благасфэры ў гэтую сыботу. Які гоман з-за драбнотаў. […]

Добрыя навіны для расейскіх імпэрцаў

Tuesday, May 30th, 2006

Добрыя навіны для расейскіх фашыкаў і імпэрцаў. “Sky Europe” (найбуйнейшыя бюджэтныя авіялініі Цэнтральнай Эўропы) і “Новы Сьміхаў” (адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Чэхіі) выказалі поўную і безумоўную падтрымку расейскаму імпэрыялізму:

(мапа цалкам)
“Новая” мапа Эўропы была заўважаная ў інфармацыйным кіёску ля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтар “Новы Сьміхаў”, які штодня наведваюць дзясяткі тысяч людзей:

Тая-ж самая мапа намаляваная […]

München 1954

Sunday, May 28th, 2006

Вось жа сяньня зноў натрапіў на гэтую архіўную картачку, праглядаючы фоткі і робячы бэкап на сваім хатнім компе. Гэта надмагільны камень на могілках у Мюнхене, Белая Галяндыя. Нябожчык Леанід (Лявон) Карась — адзін з самых першых супрацоўнікаў Радыё Вызваленьне — быў праўдападобна забіты савецкімі спэцслужбамі, але сьледзтва так і не дало пэўнага канчатковага адказу. Таксама […]

Міжнародныя арганізацыі

Tuesday, May 23rd, 2006

Старшыня Сусьветнай арганізацыі здароўя памёр ад інсульту ўчора ва ўзросьце ўсяго 61 год. Старшынём МАГАТЭ зьяўляецца іранец, які кажа, што з-за Чарнобыля загінула 35 чалавек, а Іран будзе ўжываць атам толькі ў мірных мэтах. Амэрыканскі амбасадар у ААН быў пасланы ў ААН пасьля таго, як заявіў, што яго галоўная мэта — зьнішчыць ААН…

“Плахія” відэакамэры

Tuesday, May 16th, 2006

Стась, праграміст з Ізраілю, парадваў навіной з Брытанскіх выспаў:
У Вялікай Брытаніі відэакамэры заўважаны ў праявах расізму (Times): 46 % арыштаваных за злачынствы, зьвязаныя з аўтамабілямі, чорнаскурыя, што ў чатыры разы больш за долю цёмнаскурых у насельніцтве. Цікава, як відэакамэры прымусяць датрымвацца паліткарэктнасьці? Да лекцыяў пра мульцікульціралізм яны наўрад ці ўспрымальныя, а ў суд за дыскрымінацыю […]

positive feedback

Thursday, May 11th, 2006

Па статыстыцы англамоўныя старонкі гэтага блогу чытаюцца амаль на парадак больш і адпаведна атрымваюць больш камэнтароў, у тым ліку вельмі цікавых і глыбокіх камэнтароў ад зусім незнаёмых людзей, якія выходзяць на мой блог праз Гугл, Тэхнараці ці спасылкі зь іншых блогаў. На падсьвядомым узроўні ў мяне пэўна спрацоўвае “пазытыўная зваротная сувязь” (positive feedback), бо […]

Адказ “Бі-Бі-Сі” пра беларускую мову

Monday, May 8th, 2006

Я нядаўна пісаў, што брытанскі міністар па справах Эўропы Дуглас Александэр падчас дэбатаў у брытанскім парлямэнце даў зразумець, што “Бі-Бі-Сі” на беларускай мове не было, няма, ня будзе і не плянуецца. Адзін з брытанцаў, які чытае мой англамоўны блог, быў абураны гэтакай пазыцыяй ураду Вялікай Брытаніі і накіраваў адпаведны запыт міністру. Ліст быў перакіраваны з […]

“Братэрскія” Вікіпэдыі

Wednesday, May 3rd, 2006

Вікіпэдыі на славянскіх мовах, адсартаваныя паводле колькасьці артыкулаў (у дужках — ранг сярод Вікіпэдыяў на ўсіх мовах):

Вікіпэдыя па-польску (4) — 225 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-расейску (11) — 68 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-сэрбску (19) — 30 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славацку (20) — 29 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-чэску (22) — 28 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славенску (24) — […]

Мой Чарнобыль

Wednesday, April 26th, 2006

1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў […]