Archive for the 'Польшча' Category

“Братэрскія” Вікіпэдыі

Wednesday, May 3rd, 2006

Вікіпэдыі на славянскіх мовах, адсартаваныя паводле колькасьці артыкулаў (у дужках — ранг сярод Вікіпэдыяў на ўсіх мовах):

Вікіпэдыя па-польску (4) — 225 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-расейску (11) — 68 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-сэрбску (19) — 30 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славацку (20) — 29 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-чэску (22) — 28 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славенску (24) — […]

Прыяцеля ў няшчасьці пазнаеш

Sunday, April 2nd, 2006

“Зычлівага прыяцеля ў няшчасьці пазнаюць”
Прабачце, я яшчэ трошкі пра палітыку, з прыстаўкай “геа-”. Гэта банальнае і відавочнае назіраньне, але можа камусьці пасьля прэзыдэнцкіх “выбараў” 19 сакавіка ўсё яшчэ невідавочна, хто зьяўляецца геапалітычным сябрам беларусаў напачатку 21-га стагодзьдзя (нягледзячы на некаторыя праблемныя аспэкты нашай супольнай мінуўшчыны), а хто зьяўляецца нашым найгоршым геапалітычным ворагам.
Расея:
• Расея адкрыта прызнае […]

“Чаму Аляксандар Лукашэнка прайграе”

Friday, March 17th, 2006

“Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі. Падобна, як гэта было ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы да падзеньня жалезнай заслоны, беларускія грамадзяне ня маюць рэальнай магчымасьці свабодна вырашаць сваю будучыню. Аўтарытарная ўлада прэзыдэнта Лукашэнкі кантралюе ўсе сродкі масавай інфармацыі і эканоміку; дзяржава як галоўны працадаўца дае зразумець людзям, які вынік будзе на выбарах.
Сытуацыя […]

Відэакліпы з Польшчы і Юты

Monday, January 9th, 2006

Калі вы маеце хуткае інтэрнэт-злучэньне, раю паглядзець выпуск тэлевізійных навінаў першага польскага каналу TVP1 ад 5 студзеня:
• tvp.pl/video/2006/01/05…
Тры хвіліны (ад 00:12:15 да 00:15:15) прысьвечаны тэме “новага польскага радыё для Беларусі”. Прадстаўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра, сярод іншага, кажа: “…гэта будзе файнае радыё, а не … [лухта] накшталт Радыё Свабода”. (За спасылку дзякуй С.Шупу.)
ЗЫ. А ў […]

Штампік і мая паездка ў Менск

Thursday, December 15th, 2005

У сацыялістычнай Польшчы, як аказалася, таксама быў гэты оруэлаўскі дазвольны штампік “выезд ва ўсе краіны сьвету”, дарэчы, і расейскай мовай:

У нас яго Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным яшчэ некалькі гадоў таму, але хто ў нашай краіне паважае законы? АВІР працягвае рубіць капусту, не зважаючы на законы і суд.
Дарэчы, я вось якраз падумваю, ці ня зьезьдзіць мне […]

Тэлеґрама з моўнага фронту

Tuesday, December 6th, 2005

Пару цікавых навінак зь беларускамоўнага фронту, у некалькі радкоў:
1. TELETEXT па-беларуску
Палякі зрабілі беспрэцэдэнтны крок: упершыню ў гісторыі беларуская мова зьявілася на TV у сыстэме Teletext, у навінах “Палёніі”. Падрабязнасьці можна пачытаць тут або запытацца ў Золка.
2. Брэнды і рэкляма на беларускай мове
Яшчэ некалькі гадоў было заўважана, што многія расейскамоўныя фірмы ў Беларусі часта праводзяць рэклямныя […]

Польская прэса “за нашу і вашу свабоду”

Wednesday, November 23rd, 2005

Сяньня найбуйнейшыя польскія газэты выйшлі з чорнымі плямямі “цэнзарскага флямастара” на знак пратэсту супраць адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі. Гэта проста фантастыка — шматмільённыя газэты ахвяравалі ўсёй першай паласой дзеля падтрымкі свабоднай прэсы ў Беларусі.

Пра гэту акцыю ўжо паведаміла Бі-Бі-Сі (“Polish press in Belarus protest”) і іншыя вядучыя сусьветныя СМІ.

Москаў 1612

Saturday, November 5th, 2005

Сёлета 4 лістапада Расея ўпершыню афіцыйна сьвяткуе выгнаньне палякаў (насамрэч, палякаў і ліцьвінаў-беларусаў) з Масквы. У 1612 расейцы выгналі нашу ліцьвінскую і польскую шляхту з Масковіі. А сёньня гэта ў Расеі называюць “Днём нацыянальнага адзінства” (!) Самае сьмешнае, што гэтае сьвята ўрачыста адзначылі і ў праваслаўных цэрквах Беларусі. Значыць нашы праваслаўныя РПЦ’эшнікі адсьвяткавалі дату, калі […]