Archive for the 'Чэхія' Category
Sunday, June 11th, 2006
Учора пазнаёміўся з Лукашам, маладым чэскім рэжысэрам, які ўжо шэсьць гадоў працуе над сваім першым фільмам — манумэнтальнай дакумэнтальнай стужкай пра лёс габрэяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Цягам сваіх 6-гадовых паездак ён двойчы пабываў і ў Беларусі, у Менску. Учора ўвечары мы сядзелі ў “Мэдузе”, і ён расказаў некалькі […]
Posted in Чэхія, фільмы, Беларусь, асабістыя | 6 Comments »
Sunday, June 11th, 2006
У сыботу езьдзілі ў файны замак Лобкавіцаў (Lobkowicz) пад Прагай, пабачылі жыўцом рэдкія палотны Рубэнса, Кранаха, Брэйгеля і гішпанцаў 16-га стагодзьдзя з прыватнай калекцыі Лобкавіца. Замак і старыя карціны уразілі мяне да самай глыбіні. Неверагодна проста. Сяньня залез у Інтэрнэт і пабачыў, якія баталіі адбываліся ў беларускай благасфэры ў гэтую сыботу. Які гоман з-за драбнотаў. […]
Posted in Чэхія, асабістыя | 2 Comments »
Tuesday, May 30th, 2006
Добрыя навіны для расейскіх фашыкаў і імпэрцаў. “Sky Europe” (найбуйнейшыя бюджэтныя авіялініі Цэнтральнай Эўропы) і “Новы Сьміхаў” (адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Чэхіі) выказалі поўную і безумоўную падтрымку расейскаму імпэрыялізму:
(мапа цалкам)
“Новая” мапа Эўропы была заўважаная ў інфармацыйным кіёску ля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтар “Новы Сьміхаў”, які штодня наведваюць дзясяткі тысяч людзей:
Тая-ж самая мапа намаляваная […]
Posted in Чэхія, Беларусь | 19 Comments »
Thursday, May 11th, 2006
Па статыстыцы англамоўныя старонкі гэтага блогу чытаюцца амаль на парадак больш і адпаведна атрымваюць больш камэнтароў, у тым ліку вельмі цікавых і глыбокіх камэнтароў ад зусім незнаёмых людзей, якія выходзяць на мой блог праз Гугл, Тэхнараці ці спасылкі зь іншых блогаў. На падсьвядомым узроўні ў мяне пэўна спрацоўвае “пазытыўная зваротная сувязь” (positive feedback), бо […]
Posted in Чэхія, блогінг | 4 Comments »
Wednesday, May 3rd, 2006
Вікіпэдыі на славянскіх мовах, адсартаваныя паводле колькасьці артыкулаў (у дужках — ранг сярод Вікіпэдыяў на ўсіх мовах):
Вікіпэдыя па-польску (4) — 225 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-расейску (11) — 68 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-сэрбску (19) — 30 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славацку (20) — 29 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-чэску (22) — 28 000 артыкулаў
Вікіпэдыя па-славенску (24) — […]
Posted in беларуская мова, Баўгарыя, Чэхія, Украіна, Польшча | 5 Comments »
Sunday, April 23rd, 2006
Надоечы хадзіў на гакей, фінал чэскага плэй-офу. Гэта падзея нумар адзін у краіне. Нашы хлопцы з праскай “Славіі” (”нашы”, бо бел-чырвона-белыя) біліся насьмерць са спартанцамі зь нейкім румынскім сьцягам (”Спарта”, Прага). Акрамя ўласна мяне на матчы прысутнічалі прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, чэскі прэм’ер Іржы Пароўбэк, Дызайнэр сучаснай беларускай мовы Б., малады беларускі гісторык Павал і […]
Posted in Чэхія, асабістыя | 4 Comments »
Sunday, April 16th, 2006
16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся флэшмоб-пэрформанс каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб прыйшло каля дваццаці чалавек.
Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што А.Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, якія падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаю, у адпаведнасьці з законам “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”, Ордэнам Францыска Скарыны […]
Posted in беларускія падзеі, Чэхія | No Comments »
Sunday, April 16th, 2006
Улюбёная жывёла маёй жонкі ў Праскім заапарку, акуляравая сава з Паўдзённай Амэрыкі:
Той самы прыгажун два гады таму. Тады жончын “прынц” утрымліваўся не ў сваім вальеры, а ў камэры часовага ўтрыманьня сьледчага ізалятара. Напэўна, выходзіў на вуліцы заапарку зь нейкімі лёзунгамі:
Posted in Чэхія, асабістыя | No Comments »
Sunday, April 9th, 2006
Колькі фатаздымкаў зь сяньняшняга флэшмобу ля беларускай амбасады:
• flickr.com/photos/zdymki23/tags/inauguration
Шкада толькі, што людзей было мала (каля дваццаці — дваццаці пяці) і што некаторыя тутэйшыя праскія таварышы прыйшлі ў нецьвярозым выглядзе ды ператварылі чысты флэшмоб у нейкі дзіўнаваты псэўда-мітынг (не зразумела для чаго і перад кім).
Posted in беларускія падзеі, Чэхія | No Comments »
Tuesday, April 4th, 2006
Каханьне — як прыгожы карабель, які страціў капітана:
• Уладзімер Мішык. Варыяцыя на рэнэсансную тэму
(3 мэгабайты)
Variace na renesanční téma
Láska je jako večernice plující noční oblohou,
zavřete dveře na petlice, zhasněte v domě všechny svíce
a opevněte svoje těla, vy, kterým srdce zkameněla.
Láska je jako krásná loď, která ztratila kapitána,
[…]
Posted in Чэхія, асабістыя, музыка | 3 Comments »