Archive for the 'Чэхія' Category

Мастацкая вучэльня ў Празе запрашае беларусаў

Monday, April 3rd, 2006

Пасьля заяваў чэскага МЗС і Акадэмічнага сэнату Карлава ўнівэрсытэту Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе (Vysoká škola uměleckoprůmyslová aka VŠUP) таксама апублікавала адмысловую заяву-запрашэньне да беларускіх студэнтаў, якія навучаліся ў галіне мастацтва і мастацтвазнаўства.
“Вышэйшая мастацка-прыкладная школа ў Празе далучаецца да адозвы Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі ў справе вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і прапануе беларускім […]

Карлаў унівэрсытэт хоча падтрымаць беларусаў

Thursday, March 30th, 2006

Некалькі дзён таму Акадэмічны сэнат Карлавага ўнівэрсытэту прыняў адмысловую заяву да беларускіх студэнтаў і моладзі. Вось беларускі пераклад тэксту, які я атрымаў ад свайго сябра Ільлі Глыбоўскага (belcentrum.org):
Шаноўныя сябры!
Як студэнты і выкладчыкі вышэйшых школаў і ўнівэрсытэтаў Чэскай Рэспублікі хочам падтрымаць Вас у змаганьні супроць дыктатуры, якая пануе ў Вашай краіне. Мы вельмі добра памятаем наш […]

Размазаны па асфальце

Saturday, March 25th, 2006

А другой гадзіне ночы, ідучы дахаты, стаў сьведкам здарэньня. На праежджай частцы дарогі ля “Макдональдса” на Вацлавяку (той, што наверсе, каля Каня) ляжаў малады чалавек.
Вакол яго стаялі нахіліўшыся тры паліцыянты, побач — дзьве паліцэйскія машыны з уключанымі мігалкамі. Хлопец ня страціў прытомнасьці, нешта ціха казаў паліцэйскаму, ледзь варушыў губамі. З рота ішла кроў. Цела ляжала […]

За дзень да Дня Волі

Friday, March 24th, 2006

А другой гадзіне ночы я ўжо зьбіраўся сыходзіць з офісу, калі прыйшла другая зьмена. “Як там у Менску?” — пытаецца Ш. “Усё ціха”, — адказваю я, пазяхаючы, павольна апранаю куртку. Раздаецца званок — “Ало”. М. з Кастрычніцкай плошчы — “Набяры мяне. Спэцназ рыхтуецца да штурму”.
А шостай раніцы я выйшаў з будынку, на золку. Першы раз […]

Фоткі з Прагі

Monday, March 20th, 2006

[здымак #00] [здымак #01] [здымак #02] [здымак #03] [здымак #04] [здымак #05] [здымак #06] [здымак #07] [здымак #08] [здымак #09] [здымак #10] [здымак #11] [здымак #12] [здымак #13] [здымак #14] [здымак #15] [здымак #16] [здымак #17] [здымак #18] [здымак #19] [здымак #20] [здымак #21]
Спачатку а 12-й гадзіне адбыўся невялічкі мітынг на Вацлаўскай плошчы, а потым […]

“Чаму Аляксандар Лукашэнка прайграе”

Friday, March 17th, 2006

“Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі. Падобна, як гэта было ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы да падзеньня жалезнай заслоны, беларускія грамадзяне ня маюць рэальнай магчымасьці свабодна вырашаць сваю будучыню. Аўтарытарная ўлада прэзыдэнта Лукашэнкі кантралюе ўсе сродкі масавай інфармацыі і эканоміку; дзяржава як галоўны працадаўца дае зразумець людзям, які вынік будзе на выбарах.
Сытуацыя […]

IMax && Spore

Wednesday, March 15th, 2006

У нядзелю ўпершыню схадзілі з жонкай у кінатэатар “IMAX” (знакамітыя кінатэатры з палярызацыйнымі акулярамі і трохмернай ілюзіяй на вялізным экране). У Франкфурце-на-Майне таксама быў свой “ІМАКС”, але мы чамусьці так і не знайшлі часу на гэтую забаўку, тым больш, што ў Празе таньнейшыя квіткі. Уражаньні даволі станоўчыя, хаця я штосьці такое чакаў: уявіце сабе нешта […]

Сакавіцкі сьнег у Празе

Sunday, March 12th, 2006

Летась 12 сакавіка мы ўжо хадзілі бяз куртак ва ўнівэрсытэцкі батанічны сад і глядзелі на вяснавыя кветкі, а сёлета 12 сакавіка ў нас усю ноч ішоў сьнег. Увесь дах завалены сьнегам, сантымэтраў пятнаццаць. Вось як выглядае наша вакно на другім паверсе:

У Менску прагноз надвор’я на 19 сакавіка таксама не суцяшае. Сыноптыкі абяцаюць каля -6 градусаў […]

Графіці ў БССР

Saturday, February 18th, 2006

Я рады, што жыву ў горадзе мільёну ґрафіці, у слаўным градзе каралеўскага садоўніка і выдаўца Францыска Скарыны, расьпісаны мільёнам надпісаў і малюнкаў.

Тут ёсьць графіці легальныя (у прызначаных месцах) і нелегальныя (вандалізм), мастацкія і ня вельмі, панкаўскія і клясычныя, прыгожыя і брыдкія, геніяльныя і пасрэдныя, з тэгамі і ананімныя, каляровыя і чорна-белыя, з тэкстам і без… […]

Чэска-беларускія падманныя сябры

Monday, January 30th, 2006

Чэска-беларускія лжывыя сябры перакладчыка, мая першая дзясятка:
10. vážně [важне] — сапраўды;   важна — důležitý
9. možná [можна] — мабыць;   можна — dovolený
8. čerstvý [чэрствы] — сьвежы;   чэрствы — tvrdý, okoralý
7. pověst [повест] — рэпутацыя;   аповесьць — krátký román
6. život [жівот] — жыцьцё;   жывот — břichot
5. vrah [враг] — забойца;   вораг — nepřítel
4. zapomenout […]