Archive for the 'асабістыя' Category

Акулін зуб

Monday, June 12th, 2006

А вось і зубчык той дагістарычнай акулы:

Калі верыць прадаўцу з Нацыянальнага музэю, гэты вялікі і ўсё яшчэ войстры зуб належаў вымерлай акуле Otodus obliquus, якая зьяўлялася прапрабабкай мэгаладона, адной з найранейшых селядцовых акул (mackerel sharks). Яны дамінавалі акіян 50-55 мільёнаў гадоў таму. Цяпер выкапні зь іхнымі зубамі знаходзяць у Атласных гарах у Марока.
Маленькі зуб нібыта […]

Лукаш і Беларусь

Sunday, June 11th, 2006

Учора пазнаёміўся з Лукашам, маладым чэскім рэжысэрам, які ўжо шэсьць гадоў працуе над сваім першым фільмам — манумэнтальнай дакумэнтальнай стужкай пра лёс габрэяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Цягам сваіх 6-гадовых паездак ён двойчы пабываў і ў Беларусі, у Менску. Учора ўвечары мы сядзелі ў “Мэдузе”, і ён расказаў некалькі […]

Зубы акулы, Кранах і Рубэнс

Sunday, June 11th, 2006

У сыботу езьдзілі ў файны замак Лобкавіцаў (Lobkowicz) пад Прагай, пабачылі жыўцом рэдкія палотны Рубэнса, Кранаха, Брэйгеля і гішпанцаў 16-га стагодзьдзя з прыватнай калекцыі Лобкавіца. Замак і старыя карціны уразілі мяне да самай глыбіні. Неверагодна проста. Сяньня залез у Інтэрнэт і пабачыў, якія баталіі адбываліся ў беларускай благасфэры ў гэтую сыботу. Які гоман з-за драбнотаў. […]

Ваша стратэґія бэкапу

Sunday, May 21st, 2006

Я мушу прызнацца, што ніколі ў жыцьці не карыстаўся сафтвэрам для бэкапу (рэзэрвовага капіяваньня дадзеных) на хатнім кампутары. На маіх працах заўсёды існавала цэнтралізаваная прадуманая сыстэма бэкап, а ўдома я проста ведаў, у якіх тэчках знаходзяцца патрэбныя мне дадзеныя (тут — асабістыя і блоґавыя чарнавікі, там — праграмы, тут — музыка і відэа, там […]

Яны забілі Мілінкевіча

Saturday, May 20th, 2006

Я выходжу на вуліцу Маякоўскага ў Менску, хачу перайсьці на другі бок да прыпынку тралейбусаў і бачу, што мэтраў за сто ад мяне дарогу пераходзіць Аляксандар Мілінкевіч. Раптоўна з-за чародкі тралейбусаў на хуткасьці 200 км/г выскоквае чорны “BMW” з расейскімі нумарамі і як маланка зрэзае яго. Нібы лялька з пап’е-машэ цела Мілінкевіча пераломваецца, адлятае ўсё […]

Дзяўчынка з Тайваню

Friday, May 19th, 2006

Да нас у госьці прыехала Мінг Чэнг, кітаянка з Тайваню (тайванька? тайванка?), якая ў асьпірантуры вывучае нямецкую філязофію ў Франкфурце-на-Майне, дзе мы калісь і пазнаёміліся. Цікава зь ёй размаўляць: часам ёсьць адчуваньне ідэальнага ўзаемаразуменьня на ўсіх узроўнях, а часам зьяўляецца адчуваньне, што яна зь іншай плянэты і ёй ніколі не зразумець нашу эўрапейскую цывілізацыю (а […]

Мой Чарнобыль

Wednesday, April 26th, 2006

1986 год. Мне было дзесяць гадоў. Мой тата (фізык-оптык, кандыдат навук) прыйшоў дамоў з дасьледчага інстытуту. Мы жылі яшчэ на праспэкце Пушкіна. Здаецца, гэта было 29 ці 30 красавіка. Быў надвячорак, сонечна і цёпла, незвычайна цёпла. Я стаяў каля тэлевізара (стары чорна-белы “Гарызонт” з асобным дынамікам у выглядзе століка-падстаўкі). Тата быў бледным, мама зайшла ў […]

Чэскі хакей і прэзыдэнты

Sunday, April 23rd, 2006

Надоечы хадзіў на гакей, фінал чэскага плэй-офу. Гэта падзея нумар адзін у краіне. Нашы хлопцы з праскай “Славіі” (”нашы”, бо бел-чырвона-белыя) біліся насьмерць са спартанцамі зь нейкім румынскім сьцягам (”Спарта”, Прага). Акрамя ўласна мяне на матчы прысутнічалі прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, чэскі прэм’ер Іржы Пароўбэк, Дызайнэр сучаснай беларускай мовы Б., малады беларускі гісторык Павал і […]

Жончын прынц

Sunday, April 16th, 2006

Улюбёная жывёла маёй жонкі ў Праскім заапарку, акуляравая сава з Паўдзённай Амэрыкі:

Той самы прыгажун два гады таму. Тады жончын “прынц” утрымліваўся не ў сваім вальеры, а ў камэры часовага ўтрыманьня сьледчага ізалятара. Напэўна, выходзіў на вуліцы заапарку зь нейкімі лёзунгамі:

Цікавыя інсайдарскія штрыхі

Saturday, April 8th, 2006

Адкрыліся некаторыя інсайдарскія штрыхі да Гран-пры конкурсу ТУТ.бай:
Я маю ўспамін пра нейкую IT-выставу ў Кіеве, калі былі два сэмінары — “Canon” і “Nikon”. “Canon” нешта вельмі доўга распавядаў, паказаў фільм пра вытворчасьць і расказаў пра шалёную колькасьць пунктаў факусіроўкі на новай камэры. А ўся прэзэнтацыя “Нікана” — прывезьлі поўную торбу аб’ектываў і кажуць — налятайце […]