Archive for the 'асабістыя' Category

Адна з улюбёных чэскіх песень

Tuesday, April 4th, 2006

Каханьне — як прыгожы карабель, які страціў капітана:
• Уладзімер Мішык. Варыяцыя на рэнэсансную тэму
(3 мэгабайты)
Variace na renesanční téma
Láska je jako večernice plující noční oblohou,
zavřete dveře na petlice, zhasněte v domě všechny svíce
a opevněte svoje těla, vy, kterým srdce zkameněla.
Láska je jako krásná loď, která ztratila kapitána,
[…]

Гран-пры ТУТ.бай

Friday, March 31st, 2006

Тата толькі што затэлефанаваў зь Менску і сказаў, што я атрымаў галоўны прыз на 4-м Конкурсе кантэнт-праектаў ТУТ.бай [1].
Br23 заняў першае месца ў катэгорыі “Блогі” і атрымаў Гран-пры конкрусу 7-мэгапіксэльную дыгітальную фотакамэру “Nikon” ад спонсара праекту itransition.
Шчыра кажучы, я нават тэарэтычна не спадзяваўся на такі вынік. Паўтары месяцы таму я падаў заяўку на content.tut.by […]

Сябры за кратамі

Monday, March 27th, 2006

Мой сябра Зьміцер Лапцёнак ака ZmiLa асуджаны на 15 сутак за мірны пратэст, права на які гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Мой сябра Ягор Шумскі ака Shumski быў затрыманы, і толькі цудам пазьбег арышту.
Мяне перапаўняе адчуваньне бясьсільля і злосьць на бандыцкую ўладу, якая захапіла ўладу і трымае ў страху 10 мільёнаў маіх суайчыньнікаў. Я адчуваю гэтую самую злосьць […]

Судоку

Thursday, February 23rd, 2006

Я, напэўна, вельмі “адстаў ад жыцьця”, але толькі сяньня я ўпершыню ў жыцьці паспрабаваў судоку, на сайце Тэлеграф.бай (у іх там ё адпаведны разьдзел sudoku). Пачаў рабіць, запоўніў амаль усе квадрацікі, і калі заставалася чатырыя пустыя клетачкі, зразумеў, што нешта зрабіў няслушна. Прыйшлося пачынаць з самага пачатку. Другі раз зрабіў правільна… Усё-ткі нейкая цікавостка ў […]

Навіны блоґінґу

Wednesday, February 15th, 2006

1) Падаў заяўку на ўдзел у “Чацьвертым конкурсе беларускіх кантэнт-праектаў TUT.by” (content.tut.by). Пакуль што ў катэгорыі “Блоґі” паступілі заяўкі толькі ад трох удзельнікаў… Дарэчы, на першым конкурсе ў 2003 годзе ў катэґорыі “Навука і адукацыя” сайт pravapis.org нават быў выйграў ці то нейкі прыз, ці то “ганаровую грамату”, але я так і не забраў яе […]

Выбарчыя мроі

Tuesday, February 14th, 2006

19 сакавіка пасьля выбараў пайшлі ў цэнтар. Падыходзім з боку плошчы Свабоды ўжо ў цемры і раптам бачым, што Кастрычніцкая плошча закрытая — па пэрымэтры яе агароджвае стары драўляны трохмэтровы плот, празь які абсалютна нічога ня бачна. Мы хутка ідзем па вузенькай “сьцежцы” (з абодвух бакоў навісае зялёны драўляны плот з будаўнічамі лясамі) да праспэкту […]

Тон вашых імэйлаў і пагроза флэйму

Monday, February 13th, 2006

Псыхоляґі Нікаляс Эплі з Чыкаґскага Ўнівэрсытэту і Джасьцін Круґер зь Нью-ёрскага Ўнівэрсытэту ў апошнім нумары навуковага часопісу “Journal of Personality and Social Psychology” (Часапіс асобы і сацыяльнай псыхалёґіі) апублікавалі вынікі свайго дасьледаваньня зь якіх вынікае, што карыстальнікі электроннай пошты маюць толькі 50%-50% шанцы правільна вызначыць тон дасланага ім імэйлу. Пры гэтым чытачы мэйлаў у 90% […]

Казімер Малевіч і мёртвыя піксэлі

Sunday, February 12th, 2006

У аднаго прафэсійнага фотаблогера я вычытаў, што наяўнасьць забітых піксэляў (dead pixels) у фотакамэры можна праверыць такім чынам: закрыць накрыўкай аб’ектыў (на ўсякі выпадак можна яшчэ зайсьці ў цёмны пакой) і зрабіць здымак з доўгай экспазыцыяй. Калі на чорным простакутніку вы ўбачыце сьветлыя піксэлі, значыць яны мёртвыя. Калі іх даволі шмат, то можна паспрабаваць абмяняць […]

Borland && Turbo Pascal

Wednesday, February 8th, 2006

Сёньня стала вядома, што “Борланд” прадае свой аддзел па распрацоўцы IDE (Integrated Development Environment) і болей ня будзе падтрымваць і прадаваць Delphi, C++ Builder, C# Builder, JBuilder, Kylix ды InterBase. Так вырашыў Тод Нільсэн, CEO, які кіруе кампанія менш, як 100 дзён.
Паводле розных ацэнак, “Борланд” плянуе атрымаць ад 60 да 100 мільёнаў даляраў ад продажу […]

Рэфлексія пра блоґінґ

Monday, February 6th, 2006

Прагледзеў свой папярэдні зьнішчаны (дакладней кажучы, прыхаваны) дзёньнік. Палез шукаць нататкі на “вечныя” тэмы, якія можна было-б разьвіць і перадрукаваць у гэтым блоґу, і быў жорстка расчараваны. Амаль няма такіх запісаў. Быў зьбянтэжаны плыткай сіюмінутнасьцю пераважнай бальшыні запісаў, а таксама бессэнсоўнай прапаґандай (напрыклад, тая-ж сэрыя брыдкіх навінаў пра Белую Галяндыю пасьля няўдалай 2-гадовай вылазкі ў […]