Archive for the 'музыка' Category

“Радыё Свабода — мы твае вусны й словы”

Thursday, April 20th, 2006

“Радыё Свабода
Мы твае вусны й словы
Цi павiнен я быць шчырым
Там дзе няма цемнаты”
Аўтар словаў гэтай леґендарнай песьні “Ўліса”, як і іншых ґеніяльных тэкстаў гітоў рок-гурту “Уліс” — Фэлікс Аксёнцаў.
Ён зьнік з публічнага жыцьця і з краіны каля дзесяці гадоў таму. Журналіст “Нашай Нівы” адшукаў яго ў Канадзе, у Ванкувэры.
За гэтыя 10 гадоў ґеніяльны паэта […]

Адна з улюбёных чэскіх песень

Tuesday, April 4th, 2006

Каханьне — як прыгожы карабель, які страціў капітана:
• Уладзімер Мішык. Варыяцыя на рэнэсансную тэму
(3 мэгабайты)
Variace na renesanční téma
Láska je jako večernice plující noční oblohou,
zavřete dveře na petlice, zhasněte v domě všechny svíce
a opevněte svoje těla, vy, kterým srdce zkameněla.
Láska je jako krásná loď, která ztratila kapitána,
[…]

Аўдыё прыколы

Thursday, March 9th, 2006

Сьмешныя аўдыё, некаторыя зь якіх яшчэ нідзе не публікаваліся:
• Сябры: супэр-гіт “Слухай Бацьку!”
• Шушкевіч: Будзе буку-буку-буку!
• Лукашэнка: Дайце грошы!
• Гайдукевіч: Мае стэнды!
• Гайдукевіч страшна любіць лыжы
• Усіх у тайгу!
• Гімн “саюзнава гасударства”: Беее-лааа-рууу-сія!

Я жыў

Saturday, March 4th, 2006

Слухаючы “Мясцовы час” на кружэлцы “Песьні свабоды,” я раптам адчуў востры прыступ настальґіі па тых часох, калі беларускі андэрґраўнд яшчэ запальваў у маім сэрцы агонь, калі я яшчэ шукаў нашу беларускую-ліцьвінскую ідэнтычнасьць… Можа я стаў зусім старамодным, але мне здаецца, што стары беларускі рок нашмат лепшы за тое, што ствараецца цяпер.
Я зусім не экспэрт у […]

Песьні Свабоды

Thursday, March 2nd, 2006

Бос сяньня падорыў усім супрацоўнікам кампакт-дыскі “Песьні свабоды”. Гэты дыск скампіляваны на падставе галасаваньня 1000 беларускіх фэнаў і задуманы ў якасьці “сымэтрычнага” адказу на бяздумную і прадажную расейскую папсьню агіткампаніі “За бацьку!”.
Прыемна было зноў паслухаць дзьве старыя песьні “Новага Неба”, якія я шмат гадоў ня чуў (”Мая краіна” і клясычная “Гэта мы”) і […]

Нэйра Дзюбель у Празе

Saturday, December 24th, 2005

У мяне сусед з Саратава — вядомы рускі паэт — піша вершы, публікуе. Здаецца, харошы дзядзечка, толькі я зь ім зусім кантакту ня маю. А яшчэ ён любіць слухаць клясычную і старую савецкую музыку на максымальнай гучнасьці. Праўда, ня так часта, і ўдзень, калі мяне няма, дык я ня вельмі пераймаўся.
Але ўчора ён устроіў […]

LaLaLaLa

Sunday, December 11th, 2005

Наступны раз, калі ўбачыце на форумах омнісцыентнага “тожабеларуса”, якому дужа не падабаюцца мяккія [л’] у клясычнай беларускай мове, не сьпяшайцеся флэйміць і сварыцца, а скажыце яму, што вы зь ім цалкам згодны — трэба ва ўсіх гэтых запазычаных пісаць цьвёрды [л].
піць “Фінландыю”
падымаць ламант
глядзець у каландар
упрыгожваць елку гірландай
і пеністая марская хвала
на гланцавай паперы
рэжа цыркуларная піла
ідзе кампілацыя […]